Name |
Пано “Флора” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Пано “Флора” прадстаўляе нам малюнак: прыгожая багіня з дзіцём, на ўлонні прыроды, сярод кветак і птушак. Багіня, знешне вельмі прыгожая, з кветкавым вянком не толькі на галаве, а яшчэ і на шыі. А дзіця нясе вялікі букет з кветак. На першы погляд, можна падумаць, што пано “Флора” намалявана простым алоўкам, а на самой справе гэта вельмі тонкая і крапатлівая праца, таму што гэты шэдэўр зроблены з шаўковых нітак і вышыты на шаўковай тканіне.
Intresting info
адным з самых старажытных прыёмаў ўпрыгожвання ўнутранай прасторы жылога памяшкання, якія дайшлі да нашых дзён, з'яўляецца дэкаратыўнае пано. Упершыню тэматычныя карцінкі, выкладзеныя з каменя (мазаіка) або намаляваныя на мокрай гліне (фрэскі), з'явіліся на сценах храмавых збудаванняў і палацавых комплексаў за шмат стагоддзяў да нашага часу. Хто першым вынайшаў насценныя пано, у якога народа яны з'явіліся раней, да гэтага часу застаецца загадкай, аднак ідэя дэкаратыўных пано ніколі не выходзіла з моды. Мяняліся толькі тэмы і спосабы іх увасаблення. У старажытныя часы асаблівай папулярнасцю карысталіся антычныя сюжэты, а пазней сталі з’яўляцца і карціны знакамітых мастакоў, ўвасобленыя ў камені, у тым ліку і Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рэмбрандта і многіх іншых. Асаблівай папулярнасцю такія пано карысталіся ў Еўропе.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |