Name |
Ліст у Гродзенскую гарадскую ўправу |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1893 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Мінск |
Description
Ліст у Гродзенскую гарадскую паліцэйскую ўправу з Менскай духоўнай кансісторыі з’яўляецца адказам Багдановічу Адаму Ягоравічу на просьбу выдаць яму пасведчанне аб нараджэнні і хрышчэнні сястры Паўліны ад 18 мая 1884 года. На просьбу Адама Багдановіча адказалі, што выдаць пасведчанне яму не маюць права, бо па законе гэтым павінна займацца сама Паўліна Багдановіч. Па-другое, Мінская Кансісторыя паведаміла, што паводле запісаў у метрычных кнігах бацька Адама Багдановіча называецца не Георгіем Лук’янавічам Багдановічам, а Грыгорыем Лук’янавічам Скоклічам, па грамадзянскіх дакументах — пад імем Георгія Лук’янавіча Багдановіча.
Intresting info
блытаніну з прозвішчам даследчык творчасці Максіма Багдановіча Яўген Міклашэўскі тлумачыць так: “прадзед Адама Багдановіча Сцяпан Скокліч пасля смерці бацькі ўвайшоў “падаткавай адзінкай” у “склад двара” свайго айчыма Нікіфара Багдановіча, і род Скоклічаў пачаў існаваць пад новым прозвішчам”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |