Name |
Метрыка хросту Вадзіма Багдановіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1892 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Мінск |
Description
Метрыка хросту напісана на бланку пад нумарам 710, чарнілам чорным. З тэксту мы разумеем, што Вадзім — сын настаўніка першага Мінскага прыходскага вучылішча Адама Ягоравіча Багдановіча і яго законнай жонкі Марыі Апанасаўны, нарадзіўся хлопчык 6 сакавіка 1890 года, а хрысцілі 6 мая. Хросныя: І. С. Плехан — настаўнік той жа навучальнай установы, што і Адам Ягоравіч, і В. Е. Сёмава — выкладчыца замежных моў у Пінскай прагімназіі. Абрад выконваў святар Іван Валачковіч. Унізе, злева, круглая пячатка Мінскай Духоўнай Кансісторыі. Побач подпісы членаў Кансісторыі. Гэты дакумент стаў падставай для копіі, што была зроблена ў Гродне ў 1896 годзе, 1 красавіка.
Intresting info
не толькі Максім Багдановіч быў нязгасным талентам у сям’і, а і старэйшы брат Вадзім, які добра валодаў аратарскім майстэрствам. На вялікі жаль, лёс яго таксама не збярог. Ён памёр зусім маладым, пражыў усяго 18 год.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |