Name |
Метрыка хросту Аляксандры Апанасаўны Мякоты |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1874 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, Мінская губерня, г. Ігумен |
Description
Выпіска з метрычнай кнігі зроблена на стандартным бланку з белай, з вадзянымі знакамі, паперы. На першай старонцы пазначаны год і кім выдадзены дакумент, а выдадзены ён Ігуменскай Саборнай Раства- Багародзіцкай царквою ў 1874 годзе. На адваротным баку, на развароце, пазначаны наступныя звесткі: Аляксандра — дачка наглядальніка ігуменскай гарадской бальніцы, губернскага сакратара Апанаса Іванавіча Мякоты і яго законнай жонкі Таццяны Восіпаўны. Хроснымі былі: ігуменскі павятовы скарбнік і жонка калежскага асэсара Мікалая Пятрова, Варвара Іванаўна. Абрад хрышчэння быў выкананы 24 лістапада 1874 года.
Intresting info
горад Ігумен — гэта сучасны горад Чэрвень. Упершыню ў летапісах згадваецца ў 1387 годзе. 18 верасня 1923 года камуністычныя ўлады перайменавалі Ігумен у Чэрвень (у гонар месяца чэрвень). У 1924 годзе горад стаў цэнтрам раёна. На жаль, царква, дзе хрысцілі Аляксандру Апанасаўну Мякоту, не захавалася.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |