Name |
Выпіска з метрычнай кнігі Паўла Мякоты |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1903 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Павел Багдановіч быў першым сынам Аляксандры Мякоты і Адама Ягоравіча Багдановіча. Усяго было 5 дзяцей, але з усіх дзяцей Адама Багдановіча (ад трох шлюбаў іх было 10) лёс даў толькі Паўлу самае доўгае жыццё (1901 – 1967). Жыў у Яраслаўлі, дзе выкладаў матэматыку. Дакумент прадстаўлены на стандартным бланку, які складзены напалову. Запіс зроблены толькі на адным баку. У табліцы пададзены наступныя звесткі: Павел незаконнанароджаны, таму ў графе бацькоў запісана толькі маці — дачка губернскага сакратара дзявіца Аляксандра Апанасаўна Мякота, праваслаўная. Нарадзіўся хлопчык 16 лістапада 1901 года. Быў ахрышчаны 23 лістапада ў Ніжагародскай Марыінскай царкве пры родадапаможнай установе. Хроснымі бацькамі былі Фёдар Герасімаў Гарбачыкаў, селянін Мінскай губерні Навагрудскага павета, Шчаркоўскай вобласці вёскі Лазкі і жонка стацкага саветніка Надзея Мікалаеўна Шчарбакова. Пад табліцай пастаўлены подпісы пратаірэя і дзяка, якія падцвярджаюць сапраўднасць напісанага. Побач, злева, круглая царкоўная пячатка, нумар і дата.
Intresting info
першыя метрычныя кнігі з'явіліся ў цэрквах і запаўняліся святарамі, якія вянчалі, хрысцілі і адпявалі прыхажанаў свайго прыходу. Гэтая практыка была афіцыйна прынятая ў рашэннях Маскоўскага царкоўнага сабора 1666 года. Дзяржаўныя законы аб вядзенні метрычных кніг прымаліся Пятром I, пачынаючы з 1702 года, а абавязковае паўсюднае вядзення метрычных кніг у Расійскай імперыі пачалося ў 1722 годзе. Доўгі час кнігі запаўняліся святарамі па сваім меркаванні і разуменні. Пазней былі вызначаны колькасць і назвы графаў у кожным з раздзелаў метрычнай кнігі. У дарэвалюцыйнай Расіі ў метрычныя кнігі запісваліся ўсе акты грамадзянскага стану: асноўныя падзеі ў жыцці чалавека, якія падлягаюць абавязковай рэгістрацыі ў дзяржаўных органах. Таму там можна знайсці шмат важнай інфармацыі для складання радавода. Метрычныя кнігі вяліся ў Расіі да пачатку 1920-ых гадоў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |