Name |
Метрычнае пасведчанне аб нараджэнні |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1914 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Павел Багдановіч быў першым сынам Аляксандры Мякоты і Адама Ягоравіча Багдановіча. Дакумент прадстаўлены на стандартным бланку, які складзены напалову. Запіс зроблены толькі на адным баку. У табліцы пададзены наступныя звесткі: Павел незаконнанароджаны, таму ў графе бацькоў запісана толькі маці — дачка губернскага сакратара дзявіца Аляксандра Апанасаўна Мякота, праваслаўная. Нарадзіўся хлопчык 16 лістапада 1901 года. Быў ахрышчаны 23 лістапада ў Ніжагародскай Марыінскай царкве пры родадапаможнай установе. Хроснымі бацькамі былі Фёдар Герасімаў Гарбачыкаў, селянін Мінскай губерні Навагрудскага павета, Шчаркоўскай вобласці вёскі Лазкі і жонка стацкага саветніка Надзея Мікалаеўна Шчарбакова. Пад табліцай пастаўлены подпісы пратаірэя і дзяка, якія падцвярджаюць сапраўднасць напісанага. Побач, злева, круглая царкоўная пячатка, нумар і дата.
Intresting info
калі нарадзіўся Павел, то шлюб Адама Ягоравіча і Аляксандры Апанасаўны не быў яшчэ зарэгістраваны, таму дзіцё лічылася незаконнароджаным. Метрычнае пасведчанне выдаецца толькі з кансісторыі, дзе захоўваюцца дасланыя штогод з парафій сапраўдныя метрычныя кнігі. Недакладны запіс у метрычнай кнізе (у графе “Бацькі”) адлюстроўваецца і на просьбе аб выпраўленні метрычных сведчанняў з нагоды наступнай рэгістрацыі дзяцей, народжаных па-за шлюбам. Калі дзіця народзіцца ў маці, якая не мае мужа, то ў запісе, у метрычнай кнізе, павінна ісці гаворка пра адну маці, і не можа быць гаворкі пра бацьку, якога ніхто не ведае.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |