Name |
Распіска за непісьменнага Ягора Лук’янавіча Багдановіча |
Author |
Малыніч М. |
Year of establishment |
1879 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, Мінская губерня, Бабруйскі уезд |
Description
Аркуш вялікага фармату, на якім зроблены надпіс чорным чарнілам. У распісцы напісана аб тым, што бацька Адама Ягоравіча не супраць таго, каб сын паступаў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. А ў канцы адзначана: Ягор Лук’янавіч чалавек непісьменны, таму па яго асабістай просьбе за яго распіску напісаў нейкі Малыніч. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Адам Ягоравіч навучаўся з 1879 па 1882 гады, пасля займаўся педагагічнай працай 10 гадоў, да 1892 года, пакуль не пераехаў у Гродна, дзе працаваў памочнікам бухгалтара ў сялянскім пазямельным банку.
Intresting info
Юры(й) — мужчынскае асабістае імя, што з’яўляецца фанетычным варыянтам імя Георгі(й), якое ўзнікла з-за немагчымасці вымаўлення ў старарускай мове пачатковага мяккага. Напрацягу доўгага часу імя Георгі(й) заставалася толькі ў царкоўным абіходзе, тады як яго свецкай формай было імя Юры(й). У XIX стагоддзі пачаўся працэс адасаблення імёнаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі абодва імені набылі самастойны дакументальны статус, таксама як і другі варыянт імені Георгі(й) — Ягор. У адрозненне ад апошняга, прастамоўнага варыянта, імя Юры(й) у XVII-XIX стагоддзях можна было пачуць толькі ў абыходжанні дваранства і адукаваных саслоўяў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |