Name |
Метрыка хросту Льва Багдановіча |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1894 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Метрыка хросту напісана на бланку вялікага памеру, які складзены напалову. На першай старонцы зроблены надпіс аб тым, што гэтае пасведчанне выдадзена Сафійскім саборам 28 лютага 1894 года пад нумарам 182. На другім баку, на развароце, пададзены наступныя звесткі: Леў — сын памочніка бухгалтара Гродзенскага аддзялення сялянскага пазямельнага банка Адама Ягоравіча Багдановіча і яго законнай жонкі Марыі Апанасаўны (абодва праваслаўныя). Нарадзіўся Леў Адамавіч Багдановіч 14 лістапада 1893 года, быў ахрышчаны 15 мая 1894 года. Хросныя: старэйшы лекар Петразаводскага палка, надворны саветнік Давыд Львовіч Глінскі і жонка капітана Гродзенскага батальёна Марыя Іванаўна Іванова. Абрад хрышчэння выконваў законаслужыцель Гродзенскай мужчынскай гімназіі святар Мікалай Дзікоўскі з Адамам Шамацілам. Запіс аб гэтым зроблены ў метрычнай кнізе Гродзенскага Сафійскага Сабора за 1894 год. У левым вуглу пастаўлена сургутная круглая пячатка Гродзенскага Сафійскага сабора Літоўскай епархіі і подпісы святароў.
Intresting info
першапачаткова сургуч выкарыстоўваўся для запячатвання так званых “закрытых лістоў”, а пазней (прыблізна з XVI стагоддзя) і канвертаў. У Расіі сургучныя пячаткі сталі выкарыстоўваць з канца XVII стагоддзя. Сургуч таксама прымянялі з мэтай стварэння ўражання счаплення пячаткай важных дакументаў ці для герметычнага ўшчыльнення сасудаў. Напрыклад, для ўшчыльнення клапанаў кларнета. Цяпер сургуч выкарыстоўваецца, у асноўным, у дэкаратыўных мэтах, раней ён прымяняўся для таго, как гарантаваць сапраўднасць змесціва канверта.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |