Name |
Шкатулка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
XIX ст. |
Place of establishment |
Кітай |
Description
Шкатулка дэкаравана роспісам у традыцыйнай для кітайскага мастацтва тэматыцы і выкананні: На адной выяве адлюстраваны розныя пункты гледжання на прадмет (адначасовы відарыс ландшафта і дамоў), фігуры людзей плоскасныя, багата выкарыстана пазалоты. Цэнтральную кампазіцыю можна параўнаць з сюжэтнай карцінай. Унутры шкатулка абклеена ярка-малінавым атласам. Калісьці, у далёкім мінулым, у шкатулках (а гэта прадмет вельмі старадаўні, пагаворваюць, што першыя з’явіліся каля дзвюх тысяч год таму) захоўвалі не толькі розныя дробязі і каштоўнасці, але і лісты, рэдкія скруткі, таемныя данясенні. Для гэтай мэты майстры стваралі сапраўдныя шэдэўры з падвойным дном, патайнымі аддзяленнямі, замочкамі, якія адкрываюцца пры націсканні на патрэбную завітушку, і смяротнымі пасткамі. У нашай шкатулцы ёсць таксама элемент падобных шэдэўраў — маленькі замочак з ключыкам.
Intresting info
шкатулка была набыта Багдановічам Адамам Ягоравічам і падаравана яго жонцы Марыі Апанасаўне. Пра гэты факт згадваецца ў лісце, які ён даслаў любай ў Вяззе ўлетку 1895 года:“милая Марилька, глупая моя детка! Я послал тебе ящичек, в нём паспорт, 5 руб. денег, лекарства, орехов и печений…”
Available on exposure |
так |
Collection |
Кабінет бацькі |