Name |
Машынапісны варыянт асобных старонак аповесці “Сотнікаў” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1970 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
Машынапісны варыянт прадстаўлены на 4 аркушах і на рускай мове. Твор набраны на пішучай машынцы, але на кожнай старонцы зроблены праўкі шарыкавай ручкай. На першым аркушы ёсць надпіс простым алоўкам. Апошні аркуш склеены з дзвюх частак: першая палова старонкі напісана ад рукі, а другая набрана на пішучай машынцы. Аповесць была інсцэніравана ў Санкт-Пецярбургу і Магілёве, па матывах якой ў 1977 годзе рэжысёрам Ларысай Шапіцька быў зняты кінафільм “Узыходжанне”. Упершыню твор быў апублікаваны ў 1970 годзе ў часопісе “Новый мир” (№ 5), затым — у адзінаццатым нумары часопіса “Полымя”. Праца над аповесцю вялася з 1 снежня 1968 па 31 ліпеня 1969 гг. Гэта адзінаццатая аповесць Васіля Быкава.
Intresting info
з фільмамі, якія здымаліся па творах Васіля Быкава, звязаныя цікавыя гісторыі. Напрыклад, каб пазбегнуць неапраўданай цэнзуры кінастужкі "Восхождение" (1976), што здымалася па ваеннай аповесці "Сотнікаў", рэжысёр пайшла на невялічкі хітрык. У абыход "Масфільма" здымачная каманда запрасіла на першы прагляд Пятра Машэрава, які тады працаваў першым сакратаром ЦК КПБ. Напачатку былы партызан быў настроены скептычна (маўляў, што можа разумець у вайне жанчына – рэжысёр стужкі Ларыса Шапіцька). Аднак, па успамінах сведкаў, ужо на палове стужкі ён нават не хаваў сваіх слёз. Пасля прагляду Машэраў, у парушэнне традыцый, першым выйшаў на сцэну, дзе каля 40 хвілін дзяліўся сваім захапленнем. Праз пару дзён фільм афіцыйна прынялі без аніводнай праўкі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |