Name |
Машынапіс аповесці “Знак бяды” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1984 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Машынапісны варыянт прадстаўлены на 3 аркушах, на беларускай мове. Першы ліст пазначаны як 5-ы, склеены з 4-ох частак. Другая і трэцяя старонкі пазначаны нумарамі 40 і 41, склеены. На кожным аркушы ёсць праўкі, зробленыя фламастэрам і ручкай шарыкавай. На адваротным баку зроблены надпіс: “пачатак 5 га раздзела са “Знака бяды” ”. Аповесць “Знак бяды” (1982) стала адметнай ў творчасці пісьменніка. У сваім творы аўтар зрабіў спробу глыбей прааналізаваць падзеі нядаўняй гісторыі — вайны і сталінскай калектывізацыі, супаставіць іх уплыў на лёсы людзей. У аповесці лірычныя старонкі, поўныя замілавання сваім краем і ягоным людам перакрыжоўваюцца з апісаннем трагічных падзеяў, якія прыйшлі з усходу і захаду разам з чужынцамі. “Некалькі дзён запар восеньскае неба грувастка цежалела ад аблокаў, дужа ірваў вецер, заходзячы то з аднаго, то з другога боку, а пасля уначы пацямнела і ўсё сціхла, пад ранак пасыпаўся дождж…”. У 1986 г. аповесць была адзначана Ленінскай прэміяй.
Intresting info
у 1986 г. аповесць была адзначана Ленінскай прэміяй. А на адну з першых экранізацый твораў Быкава - па аповесці "Альпійская балада" - прэтэндаваў вядомы італьянскі кінарэжысёр Джузэпэ Дэ Санціс. У 1965 годзе ён звяртаўся да кіраўніцтва кінематаграфіі СССР з прапановай набыць правы на пастаноўку фільма. У Рыме гэтым часам нават пачаўся адбор акцёраў на галоўныя ролі Івана і Джуліі. Але яму адмовілі, і стужку "у працу" перадалі савецкаму рэжысёру Барысу Сцяпанаву. Ужо падчас здымак у СССР на кінапляцоўку спецыяльна прыехала італьянская акцёрка, якая некалі прайшла той самы конкурс на роль Джуліі ў Рыме. Жанчына прыляцела на самалёце толькі дзеля таго, каб убачыць калегу, якой пашчасціла здымацца ў фільме па творы Быкава.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |