Name |
Рукапіс “Чатыры выпадкі з жыцця” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
70-я гг. ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
Аўтограф прадстаўлены на рускай мове, арыгінальная назва “Четыре случая из жизни”, на 9 аркушах. Твор напісаны ў 70-ыя гады XX стагоддзя, у Гродне. На кожнай старонцы ёсць праўкі аўтара. Пачынаецца рукапіс кароткім аповедам пра галоўнага героя: “его зовут Иван Павлович … . Он колхозник из колхоза им. Маяковского Новогрудского района. На вид – обыкновенный человек, сельский труженик с начинающими седеть висками и вдумчивопонимающим взглядом несколько усталых глаз”. Затым прадстаўлены чатыры выпадкі з жыцця гэтага чалавека, пра якога мы даведаліся ў самым пачатку. У канцы надпіс: “рассказ записал В. Быков”.
Intresting info
працяглы час Васіль Быкаў гаварыў па-руску, нават і на сцэне перад аўдыторыяй. Першыя апавяданні, якія былі надрукаваны ў Гродне, былі напісаны на расейскай мове, родная беларуская давалася Быкаву цяжка.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |