Name |
Рукапіс артыкула “Прырода паэтычнага” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
70-я гг. ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
аўтограф Васіля Быкава “Прырода паэтычнага” на рускай мове, арыгінальная назва “Природа поэтического”, напісаны ў 70-ыя гады XX стагоддзя, у Гродне. Пятнаццаць пранумараваных аркушаў, але 9 і 10 старонкі адсутнічаюць. Запісы зроблены чорным чарнілам, а на першай старонцы ёсць праўка сінім чарнілам. Амаль на кожным аркушы праўкі аўтара. У канцы надпіс: “В. Быков”. Васіль Быкаў піша пра маладых паэтаў, якія дасылаюць свае вершы ў рэдакцыю, дзе ён працуе. Пісьменнік крытычна ставіцца да гэтай паэзіі і прыводзіць прыклады, якія, на яго погляд, не маюць ніякай вартасці. “Душевная отзывчивость, умение порадоваться чужим радостям и опечалиться печалями ближнего, обострённое чувство справедливости — вот те непременные условия при которых только и могут зародиться поэтические способности. Натура инертная, тем более черствая, эгоистичная, какими бы литературными навыками она не обладала, не может достичь сколько-нибудь значительной поэтической высоты”.
Intresting info
па творах Васіля Быкава здымаліся і сёння здымаюцца кінастужкі. Сучасная экранізацыя аповесці "У тумане" (2012) рэжысёра Сяргея Лазніцы ўдзельнічала ў конкурснай праграме 65-га Канскага фестывалю, а прэм'ера фільма ў Мінску суправаджалася аншлагамі. Пазней фільм атрымаў шэраг узнагарод на іншых міжнародных конкурсах і актыўны водгук з боку прэсы. З гэтай нагоды імя Васіля Быкава было ўзгадана на старонках сусветнавядомай газеты New York Times падчас прэм'ерных паказаў фільма на Манхэтане ў ЗША.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |