Name |
Рукапіс “Мае праўкі да “Ваенных аповесцяў” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1964 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
Накіды Васіля Быкава “Мае праўкі да “Ваенных аповесцяў” на рускай мове, арыгінальная назва “Мои правки к “Военным повестям” ”. Рабочыя запісы зроблены ў вучнёўскім сшытку. На вокладцы надпіс: “Мои правки / к “Военным повестям” 24/VII – 64 г.”. Накіды зроблены чорным чарнілам, на першым лісце пазначана структура, на другой старонцы адзначана назва “Баллада”(у рукапісе ўпамінае і пра факты з аповесці “Альпійская балада”) і па пунктах зроблены запісы на рускай мове, некаторыя чарнавыя распрацоўкі перакрэслены. На шостай старонцы надпіс “Западня”, затым ідзе рукапіс са значнымі праўкамі чорным чарнілам і рознакаляровымі алоўкамі. Астатнія аркушы без запісаў.
Intresting info
сюжэт аповесці “Альпійская балада” “падказаў” рэальны выпадак жыцця.
“Чарнавалосую худзенькую дзяўчыну з Неапаля я сустрэў вясной 1945 года ў невялікім гарадку ў Аўстрыйскіх Альпах, — згадваў В. Быкаў. “Углядваючыся ў калонну салдат нашага артпалка, Джулія шукала “свайго” Івана, як і яна сама, таксама былога вязня, з якім яны разам бедавалі ў гарах”. Каб стварыць адпаведны моўны каларыт , пісьменнік сустракаўся з італьянскімі турыстамі. З гэтым звязаны кур’ёзны выпадак. Беларускі празаік і сябар В. Быкава А. Карпюк на той час працаваў у агенцтве “Інтурыст”, а пасля пазнаёміў В. Быкава з італьянскім турыстам, якога “знялі” з цягніка, бо ён згубіў пашпарт. Якраз у новага знаёмага і браў наш пісьменнік урокі італьянскай мовы. А незадоўга да смерці Быкаў прызнаўся журналісту і публіцысту В. Тарасу, што ніякага прататыпа не было, Джулія — персанаж цалкам выдуманы. Аповесць “Альпійская балада” стала найбольш папулярнай з твораў Васіля Уладзіміравіча, яна найчасцей перакладалася на іншыя мовы свету (паводле Алеся Пашкевіча).
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |