Name |
Кніга “Трэцяя ракета” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1962 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Кніга ў мяккай пажаўцелай вокладцы, з выявай полымя паміж дзвюма чорнымі постацямі: адзін салдат — з вінтоўкай, а другі — з вядром. На чырвоным карашку зроблены надпіс чорным колерам. У кнігу ўвайшлі два творы — “Трэцяя ракета” і “Здрада”. На тытульным аркушы паміж назвамі дзвюх аповесцяў змешчаны малюнак, затым надпіс, які зроблены шарыкавай ручкай: “Шаноўнаму / Г. Г. Тарасевічу / Са шчырасцю / В. Быкаў /23/XI/1965 г.”. Менавіта гэты чалавек перадаў кнігу ў музей. Аповесць “Трэцяя ракета” апублікавана ў 1962 годзе ў часопісе “Маладосць”. Аповесць “Здрада” напісана ў 1960 годзе. Упершыню апублікавана ў 1961 годзе ў часопісе “Полымя”. У гэтым творы В. Быкаў упершыню ў сваёй прозе акцэнтуе ўвагу не толькі на ваеннай праблематыцы, але і на матыве сталінскіх рэпрэсій. Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваны ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменніка пачынаецца з апавяданняў, напісаных у 1951 годзе. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964, за аповесць “Трэцяя ракета”).
Intresting info
аповесць “Трэцяя ракета” са слоў аўтара:
“мабыць, ніводную я не пісаў з такой апантанасцю як “Трэцяя ракета”, сам не ведаю, з якой прычыны. Бывала, як толькі пасля абеда па звыклым распарадку дня вайскоўцы клаліся спаць, я бег у ціхмяны куток салдацкай курылкі і пісаў алоўкам у сшытку”. Падчас удзелу ў Кіраваградскай аперацыі (Украіна) на Вялікай Айчыннай вайне Васіль Быкаў быў цяжка паранены ў плячо і жывот. Памылкова яго запісалі як загінулага, а родныя Быкава атрымалі "пахаронку". Да таго ж яго імя было засведчана на помнікавым абеліску ў гэтых мясцінах.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |