Name |
Кніга “Абеліск” |
Author |
Быкаў В. У. |
Year of establishment |
1986 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Кніга Васіля Быкава “Абеліск” была выдадзена ў рэдакцыі “Мастацкая літаратура”, сувенірнае выданне, 142 старонкі. Вокладка цёмная, на адной з першых старонак фотаздымак аўтара. Кніга з малюнкамі. Аповесць напісана ў 1971 годзе. У 1974 годзе адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР (у тым ліку і аповесць “Дажыць да світання”). Упершыню апублікавана ў 1971 годзе ў часопісе “Маладосць”, № 9. Паводле аповесці “Абеліск” у 1977 годзе быў створаны аднайменны мастацкі кінафільм. Аповесць перакладзена на некалькі моў свету. Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваны ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданняў, напісаных у 1951 годзе. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1964, за аповесць “Трэцяя ракета”), Дзяржаўнай прэміі СССР (1974, за аповесці “Абеліск”, “Дажыць да світання”), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978), за аповесці “Воўчая зграя”, “Яго батальён”), Ленінскай прэміі (1986, за аповесць “Знак бяды”). У 1980-ым атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
Intresting info
“Абеліск” напісана лёгка, як прынята казаць — на адным дыханні”, — прызнаўся аўтар. Матывам да напісання аповесці паслужылі шматлікія подзвігі настаўніка — польскага педагога Януша Корчака, якому прысвечаны адзін з вершаў Максіма Танка.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |