Name |
Франтавы дзённік |
Author |
Карпюк А. Н. |
Year of establishment |
1945 г. |
Place of establishment |
Германія, г. Берлін |
Description
Дзённік ваеннага часу, перыяду з 15.04.45 г. па 17.08.45 гады. Тытульны ліст абарваны, з плямамі, надпіс: “батарея 76 мм Карпюк Алексей Никифорович г. Волковыск (БССР) ул. Брестская 32”. Надпіс зроблены на рускай мове бледна-фіялетавым алоўкам, простым алоўкам, сінім чарнілам. У дзённіку пададзены запісы, калі А. Карпюк быў у Берліне. Ён распавядае пра тое, як батарэя пасля вучэння ўладкавалася на возеры на гатовы плацдарм за Одэрам, апісвае атаку батарэі праціўнікамі ў часе адпачынку. А. Карпюк даведаўся пра тое, што яго прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза, але мала верыць, што з гэтага нешта выйдзе. Расказвае пра сваё раненне пад канец вайны, пра лячэнне ў шпіталі, пра сваіх загінуўшых і жывых сяброў, пра тое, што пачалася вайна з японцамі, пра сваю мару паступіць у інстытут…
Intresting info
франтавы дзённік — каштоўная гістарычная крыніца. Дзённікаў, якія дайшлі да нас з часоў Вялікай Айчыннай вайны, вельмі мала з-за шэрагу прычын. Па-першае, ва ўмовах вядзення баявых дзеянняў, у сувязі з пастаяннымі перасоўваннямі, іх цяжка было захаваць. Па-другое, радавому складу весці дзённікі наогул забаранялася. Вядзенне дзённікаў афіцэрамі таксама, мякка кажучы, не заахвочвалася (баяліся, што яны могуць трапіць у рукі ворага), ды і не ўсе мелі такую магчымасць.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |