Name |
Куфар |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1970 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
куфар Ларысы Геніюш. Драўляны куфар, інкруставаны саломкаю, унутры абабіты ярка-чырвонай тканінай. Унутры наклеена металічная пласцінка, на якой выгравіраваны надпіс: “ Дарагой Ларысе / Антонаўне / у дзень 60-годдзя / ад сяброў / з Гародні”.
Intresting info
“да 60-годдзя вырашылі падараваць кніжкі ўсіх гарадзенцаў з аўтографамі. Каб было куды пакласці ладны стос, Васіль Быкаў купіў невялікі драўляны куфэрак, інкруставаны саломкаю ў нацыянальным стылі. Замовіў металёвую пласцінку, якая мацавалася знутры на паўкруглым веку. Але ў Гародні не знайшлося майстра, які мог выгравіраваць віншавальны тэкст на пласцінцы. І мы з жонкаю ездзілі ў Друскенікі, дзе тамтэйшы гравёр вывеў: “Дарагой Ларысе Антонаўне ў дзень 60-годдзя ад сяброў з Горадні”, — зазначыў Аляксей Пяткевіч.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |