Name |
Посцілка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1970 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Посцілка тканая з ваўняных нітак. Аснова зроблена з чорных нітак, а папярэчныя — чырвоныя і чорныя ніткі. Сшыта з дзвюх палавінак, пасярэдзіне — двайны машынны шоў. На посцілцы вытканы геаметрычны арнамент чырвоны па чорнаму, асноўны элемент якога крыж і “шашкі”. Посцілка была зроблена на Зэльвеншчыне і падаравана Ларысе Геніюш (беларуская паэтка, што доўгі час жыла за мяжой, але ніколі не забывала пра сваю Радзіму. Вядомыя зборнікі паэзіі: “Ад родных ніў”, “Невадам з Нёмана, “На чабары настоена”, “Белы сон”, кніжка ўспамінаў “Споведзь” і інш.). Паэтка атрымала гэты падарунак у 1970-ыя гады і карысталася ёю да пачатку 1980-ых гадоў.
Intresting info
ткацтва ўзнікла ў неаліце, пашырылася ў большасці народаў у перыяд першабытнаабшчыннага ладу. Ткалі ўручную на вертыкальных або гарызантальных ткацкіх станках, з XVIII ст. — і на механічных. На Беларусі ткацтва на прымітыўных ткацкіх прыстасаваннях вядома з першабытных часоў, з XI-XIII стст. пашыраецца ткацтва на кроснах. У XVI-XVII стст. ткацтва было ўжо шырока развітым рамяством. Здаўна паўсюднае пашырэнне мела і традыцыйнае народнае ткацтва. Ткалі на ручных ткацкіх станках — кроснах, з канца XIX ст. — іх тэхнічна ўдасканаленых варыянтах. У сярэдзіне XX ст. маштабы народнага ручнога ткацтва прыкметна скарачаюцца, саступаюць месца прамысловай прадукцыі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |