Name |
Хустка |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1983 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, Зэльва |
Description
Хустка чорнага колеру, якая належала Ларысе Геніюш (беларуская паэтка, што доўгі час жыла за мяжой, але ніколі не забывала пра сваю Радзіму. Вядомыя зборнікі паэзіі: “Ад родных ніў”, “Невадам з Нёмана, “На чабары настоена”, “Белы сон”, кніжка ўспамінаў “Споведзь” і інш.). Хустка прамысловай вытворчасці з тканіны ваўнянай, чорнага колеру, аздобленая блакітнымі кветачкамі з зялёнымі лісточкамі.
Intresting info
галаўныя ўборы складалі самую каларытную і маляўнічую частку беларускай жаночай вопраткі, якая надавала ўсяму народнаму касцюму завершанасць і святочнасць. Кожны галаўны ўбор формай і спосабам нашэння строга адпавядаў прынятаму ў дадзенай мясцовасці стандарту, а матэрыял, з якога ён рабіўся, яго ўпрыгожанні залежалі ад фантазіі, густу і ступені заможнасці жанчыны. Хусткі завязвалі толькі ў час палявых работ, каб прыкрыць галаву ад сонца, на святы і ў дарогу. У святы яркія каляровыя хусткі павязвалі пад падбародак, пакідаючы спераду частку валасоў адкрытай. У Гродзенскай губерні да святочных хустак дзяўчаты прымацоўвалі па 2 букеты жывых або штучных кветак. У другой палове XIX ст. на тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюджваецца хустка, якая замяняе намітку ў штодзённым нашэнні. Хусткі былі самага разнастайнага памеру і якасці, квадратнай формы. Летнія даматканыя або фабрычнага вырабу хусткі на ўсёй тэрыторыі Беларусі бытавалі пад тэрмінамі “хустка”, “хусцінка”, “хуста”, а ва ўсходніх раёнах гэтыя тэрміны існавалі разам з рускай назвай "платок".
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |