Name |
Філіжанка |
Author |
Дуляўскі дзяржаўны фарфоравы завод |
Year of establishment |
1920-я гг. |
Place of establishment |
РСФСР |
Description
Філіжанка з набора на шэсць персон. Сервіз быў набыты ў 1927-1930 гадах. Зроблены з белага фарфору, аздоблены залатой каймой, з трыма аваламі, на сінім фоне, на якім тры рознакаляровыя кветкі, з зялёнымі лісточкамі і залатымі кропачкамі. На адваротным баку штамп: “РСФСР / ДУЛЕВСКИЙ / Государственный завод”.
Intresting info
завод па вырабе фарфоравага посуду, дзе былі зроблены гэтыя прыгожыя прадметы, быў заснаваны ў 1812 г. паблізу вёскі Лікіна, належаў рускаму купцу-стараверу Т. Я. Кузняцову. Калекцыянеры пачатку XX ст. высока шанавалі дуляўскія вырабы за добрую мадэліроўку фігур і высокую якасць фарфоравай масы. У 1853-1854 гг. дуляўскі завод перайшоў ва ўласнасць сына заснавальніка прадпрыемства — С. Т. Кузняцова, а ў 1864 годзе — да ўнука М. С. Кузняцова. У гэты перыяд дзейнасць сям’і набыла асаблівы размах. У 1918 годзе пасля нацыяналізацыі завод атрымаў назву “Дуляўскі дзяржаўны фарфоравы завод”. У гады рэвалюцыі “Дуляўскі фарфоравы завод” быў вядомы буйнымі яркімі размаляванымі філіжанкамі і чайнікамі, папулярнымі ў асяроддзі расійскага купецтва і мяшчанства. У пачатку 1920-х гг. дзейнасць фарфоравага завода пачала паступова наладжвацца. Мастак А. Коласаў адыгрываў значную ролю ў абнаўленні прадукцыі завода, яго вырабы карысталіся поспехам на Усерасійскай сельскагаспадарчай і мастацка-прамысловай выставе 1923 года. У 1920-х гг. на Дуляўскім заводзе выпускаўся агітацыйны фарфор. Было выканана 1750 прадметаў у падарунак удзельнікам III Кангрэса Камінтэрна. У сярэдзіне 1920-х гг. шырока выкарыстоўваліся кузняцоўскія формы, выпускаліся гарбатны і сталовы посуд, посуд для горада і вёскі, азіяцкі тавар для Персіі і Сярэдняй Азіі. Вядома, што завод паспяхова працуе і сёння.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |