Name |
Самавар |
Author |
браты Шамарыны |
Year of establishment |
ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Тула |
Description
cамавар — гэта металічнае прыстасаванне для кіпячэння вады з награвальнай трубой у сярэдзіне, зроблены з медзі, на якім кляймо: "ТУЛА/ ТвоТгоДмаБр.Шемариныхъ". Легендарная гісторыя тульскага самавара Шамарыных пачалася з таго, што старэйшы сын (Івана Шамарына) Уладзімір пасля жаніцьбы атрымаў у пасаг самаварную фабрыку, заснаваную ў 1878 годзе, у Туле, дзе ў той час выпускалі, у асноўным, дарожныя самавары. Браты (дзеці Шамарына) цалкам прысвячаюць сябе вытворчасці і продажу прадукцыі. У 1899 годзе прадпрымальнікі адкрываюць гандлёвы дом “Браты Шемарины”. Арол становіцца іх фабрычным таўром. Яны будуюць двухпавярховую фабрыку. Канкурэнцыя сярод вытворцаў гэтых вырабаў была вельмі высокая, паколькі Тула да канца XIX стагоддзя займала першае месца ў свеце па колькасці вырабленых самавараў. Тады ў горадзе працавала больш за 80 фабрык. Самавары братоў Шамарыных высока шанаваліся і адрозніваліся ад астатніх прыгажосцю і якасцю. Браты Шамарыны ўдзельнічалі ў легендарнай Cусветнай выставе ў Парыжы ў 1889 г., дзе атрымалі вялікі сярэбраны медаль.У 1901 годзе былі ўзнагароджаны ў Глазга ганаровым дыпломам. Цікава, што калі за выраб узнагароджвалі медалём, то на ўсіх наступных самаварах гэтай серыі яго таксама выбівалі. Як сцвярджаюць гісторыкі, фабрыка Шамарыных да 1904 года вырабляла больш за сто відаў самавараў.
Intresting info
кошт кватэры, якую ў былыя часы здымалі, залежаў ад наяўнасці самавара. Самавар у XIX стагоддзі быў неабходным прадметам у кожным доме. Калі чалавек здымаў пакой, то заўсёды ўдакладнялася: з самаварам ён ці без. Калі з самаварам, то і каштаваў даражэй. Адам Ягоравіч (бацька Максіма Багдановіча), калі прыехаў у Гродна, так напіша жонцы ў лісце: “По местным ценам комната с самоваром обойдётся в 8 рублей…”
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |