Name |
Ваза |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
ваза падоўжанай формы, з белага фарфору, дно выпуклае. З абодвух бакоў мае ручкі, што зверху ўтвараюць прамы вугал і размяшчаюцца, як у амфарах, з сярэдзіны вазы і да яе вусця. Ручкі пакрыты пазалотай, якая з часам у некаторых месцах сцерлася. На вонкавай паверхні ёсць тры дэкаратыўныя паласы, што аддзяляюцца чатырма залацістымі гарызантальнымі палоскамі. Пасярэдзіне вазы сіне-зялёны круг, вакол якога намаляваны арнамент з кветак. А па цэнтры намалявана карціна.
Intresting info
на вазах маглі маляваць сюжэтныя малюнкі, што відавочна і на прадстаўленым прадмеце, дзе намаляваны тры мужчыны і тры жанчыны ў вялікай зале з калонамі. Злева Ахілес трымае выцягнуты з ножнаў меч і разглядае яго. Побач трое дзяўчат, якія засяродзілі ўвагу на ўпрыгожанні. За гэтым усім назіраюць двое мужчын і перагаворваюцца паміж сабою. Сюжэт узяты з грэчаскіх міфаў пра Ахілеса. Аракулы прадказалі мацеры Ахілеса, што сын яе загіне на вайне, таму з маленства дзіця трымалі разам з дзяўчатамі, але лёсам яму было наканавана стаць вялікім героем. Калі пачалася Траянская вайна, да іх у дом прыйшлі купцы, каб знайсці будучага героя. Прывезлі з сабой шмат розных тавараў. Дзяўчаты адразу кінуліся да ўпрыгожанняў, а Ахілес стаяў збоку і нічога яго не цікавіла, акрамя зброі, якую ўбачыў упершыню. Так і знайшлі грэкі свайго героя.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |