Name |
Парасон |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
У мемарыяльным пакоі Марыі Апанасаўны (маці Максіма Багдановіча), захоўваецца вельмі арыгінальны парасон. Парасон з драўлянай бамбукавай ручкай, на каркас якога нацягнута шаўковая тканіна, што замацавана драўлянымі пруткамі. На шаўковай тканіне вышыты, у тэхніцы двухбаковай гладзі, раслінны арнамент. Па краі абвязаны ружовымі кутасамі. Парасон зроблены ў Гродне на пачатку XX стагоддзя.
Intresting info
гісторыя парасона налічвае шмат стагоддзяў і, на жаль, не захавалася імя старажытнага кітайскага цесляра, які першы змайстраваў прататып парасона. Кітайскі цясляр вельмі любіў сваю жонку і, каб засцерагчы яе ад пякучых прамянёў бязлітаснага сонца, прыдумаў “пераносны дах”. Купал, а дакладней круг, які засцерагаў ад сонца, быў зроблены з трывалай рысавай паперы, а пруткі і ручка — з дрэва. Мы можам сабе толькі ўявіць, як модніца-жонка цесляра дэфілявала па вуліцах Кітая ў Х стагоддзі да нашай эры.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |