Name |
Кніга “Поўны збор твораў”. Том III |
Author |
Гаўптман Г. |
Year of establishment |
1911 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Масква |
Description
Кніга Гергарта Гаўптмана “Поўны збор твораў”, том 3, 228 стр. Кніга ў цвёрдай вокладцы, верхняя і ніжняя крышкі пераплёта, як і карашок, зялёнага колеру з залатым цісненнем. Форзац абклеены паперай зялёнага колеру з кружочкамі, у якіх размешчаны крыжыкі. На тытульным аркушы назва кнігі: “Гергартъ Гауптманъ. / ЭЛЬГА. / ГРИЗЕЛЬДА. / переводы: / В. М. Саблина и С. А. Мясново. / Москва. – 1911.”. Трэці том склалі дзве п’есы: “Эльга”, “Грызэльда”. Пераклады В. М. Сабліна і С. А. Мяснова. Гергарт Гаўптман (1862 – 1946) — нямецкі пісьменнік, аўтар шматлікіх п’есаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Папулярным і прызнаным крытыкай Гергарт Гаўптман стане толькі пасля пастаноўкі 2 п’ес: драмы “Адзінокія” і камедыі “Наш таварыш Крамптон”.
Intresting info
“Выдавецтва В. М. Сабліна” было заснавана ў Маскве ў 1901 годзе перакладчыкам Уладзімірам Міхайлавічам Сабліным (1872–1916). Выдавала пераважна творы западна-еўрапейскіх пісьменнікаў: працы, прысвечаныя вызваленчаму руху ў Расіі, афіцыйныя справаздачы аб палітычных працэсах і дзіцячую літаратуру. Выдавецтва было ліквідавана ў 1912 годзе.
Available on exposure |
так |
Collection |
Кабінет бацькі |