плеценыя вырабы з розных матэрыялаў былі вядомыя людзям старажытнага свету. Знаходкі археолагаў ў Егіпце, на Блізкім Усходзе і ў Еўропе паказваюць, што яшчэ ў перыяд неаліта выраблялі плеценыя прадметы з мяккіх раслінных матэрыялаў: травы, трыснёга, папірусу і іншых. У антычную эпоху для пляцення сталі выкарыстоўваць галінкі дрэў і кустоў, асабліва вярбы, карані дрэў і іншыя матэрыялы. Навукоўцы лічаць, што пляценню чалавек навучыўся значна раней, чым ганчарнай справе. З доўгіх гнуткіх галін рознай таўшчыні плёў ён жыллё і гаспадарчыя пабудовы, агароджы, мэблю, а таксама кошыкі, якія маюць самае разнастайнае прызначэнне. Без кошыкаў, гэтых універсальных плеценых ёмістасцей, цяжка ўявіць сабе побыт селяніна. У кошыках, сплеценых з белага акоранага дубца, насілі жанчыны на рэчку паласкаць бялізну. Былі і такія, з якімі адпраўляліся ў далёкую дарогу. Шырокае распаўсюджванне плеценыя вырабы атрымалі ў другой палове XIX і пачатку ХХ стагоддзяў, калі вялікай папулярнасцю карысталіся кошыкі, плеценая мэбля, каляскі для лялек і іншыя вырабы, што выраблялі ў майстэрнях Францыі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |