Name |
Паднос |
Author |
браты Варанцовы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Тула |
Description
металічны паднос вытворчасці братоў Варанцовых зроблены з метала жоўтага колеру. З аднаго боку паднос мае закругленую форму, а з другога — прамавугольную. Па краях прымацаваны сіметрычна ручкі, якія зроблены з таго ж метала, што і паднос. На ручках — рэльефныя надрэзы. Адной з буйных самаварных фірмаў Тулы ў другой палове XIX пачатку XX стагоддзяў была фірма Варанцовых. Усім буйным фірмам уласціва практыка клеймавання вырабаў.
Intresting info
варанцоўскія самавары вядомыя з 1852 года , калі ў Туле была заснавана першая фабрыка будучага “самаварнага караля”— Варанцова. Самаварныя фабрыкі Варанцовых выпускалі ў год да 6000 самавараў, ды не аднолькавых, а 50 розных фасонаў. За высокую якасць вырабаў заснавальнік фірмы Варанцоў быў узнагароджаны дзяржаўным гербам і атрымаў званне “Фабрыкант двара яго імператарскай вялікасці”. Ні адна руская выстава ні ў Расіі, ні за мяжой не абыходзілася без тульскага самавара, без прадукцыі “Таварыства” Варанцовых. Самавары, прадстаўленыя на выстаўках, павінны былі мець фабрычнае кляймо на выпадак атрымання ўзнагарод, якія задавальнялі самалюбства і гонар фабрыканта. Узоры медалёў таўравалі на самавары для папулярызацыі прадукцыі. Выставы бывалі розныя: ад Сусветных і Усерасійскіх, якія праводзіліся адзін раз у 10 гадоў, да штогадовых сельскагаспадарчых і галіновых.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гасцёўня |