Name |
Ваза |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
фігурная рознакаляровая ваза з выявай дзяўчыны і гронкамі вінаграду. Дзяўчына з прыгожымі валасамі, ў блакітнай доўгай сукенцы, у правай рукой трымае гронку вінаграду, у левай, якая апушчана, таксама. З адваротнага боку вазы адлюстраваны тры гронкі вінаграду, што павіслі нібыта на сетцы. На дне вазы (звонку) адціснута лічба “265”.
Intresting info
кераміка вядомая з глыбокай старажытнасці і з’яўляецца, магчыма, першым матэрыялам, які стварыў чалавек. Лічылася, што ўзнікненне керамікі звязана з пераходам чалавека да аседлага ладу жыцця. Яшчэ нядаўна першыя вядомыя нам ўзоры керамікі адносіліся да эпохі верхняга палеаліту. Аднак знойдзеныя ў 1993 годзе гаршкі з Сяньжэньдон, былі злеплены 20 тысяч год назад. Найстаражытнейшы прадмет з абпаленай гліны датуецца 29-25 тысячагоддзямі да нашай эры. Гэта вестаніцкая Венера, якая захоўваецца ў Мараўскім музеі ў Брно. Першапачаткова кераміка фармавалася ўручную. Вынаходства ганчарнага круга ў трэцім тысячагоддзі да нашай эры дало магчымасць значна паскорыць і спрасціць працэс фармоўкі вырабу. У дакалумбавых культурах Амерыкі індзейская кераміка выраблялася без ганчарнага круга аж да прыходу еўрапейцаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |