Name |
Ваза |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
канец ХІХ ст.-пачатак ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Ваза для кветак з выявай юнака і гронак вінаграду фігурная і рознакаляровая. Пераважаюць наступныя колеры: белы, карычневы, блакітны, зялёны, фіялетавы. Юнак стаіць у поўны рост, адной рукой трымае вінаград, другая — у кішэні. Юнак з доўгімі кучаравымі валасамі, блакітнымі вачыма, апрануты ў белую сарочку, у нагавіцах блакітнага колеру, без абутку. Гронкі вінаграду фіялетавага колеру, лісты — зялёнага. На аснове вазы адціснута лічба “265”.
Intresting info
найстаражытныя віды керамікі — гэта разнастайныя сасуды, а таксама прасніцы, ткацкія грузікі і іншыя прадметы. Бытавая кераміка рознымі спосабамі прыхарошвалася: наносіўся рэльеф штампоўкай, прачэрчваннем, наляпнымі элементамі. Посуд атрымліваў розную афарбоўку ў залежнасці ад спосаба абпала: яго маглі глянцаваць, афарбоўваць або размалёўваць арнаментам, пакрываць ангобам і інш. У канцы XVI стагоддзя ў Еўропе з'явілася маёліка (у залежнасці ад паходжання таксама часта завецца фаянсам). Дэкор пісалі на маёліцы па сырой паліве, перш чым абпаліць выраб пры тэмпературы каля 1000 ° C. Пачынаючы з XVIII стагоддзя, сталі ўжываць так званыя “муфельныя” фарбы, якія наносілі на ўжо абпаленую паліву. Яны выкарыстоўваюцца і для роспісу фарфору.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |