Name |
Гадзіннік падлогавы |
Author |
фірма “Alpina” |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Падлогавы гадзіннік “Alpina” быў зроблены ў Заходняй Еўропе ў пачатку XX стагоддзя. Корпус гадзінніка выраблены з дрэва чырвона-карычневага колеру, пакрыты лакам, складаецца з дзвюх частак: футарала с цыферблатам і футарала з маятнікам. Футарал с цыферблатам мае форму паўавала, ніжняя частка футарала дэкаравана разьбой па дрэве, у выглядзе кветак і слупкоў. Цыферблат зроблены з метала жоўтага колеру, стрэлкі — з метала чорнага колеру. На цыферблаце лічбы рымскія, надпіс “Alpina”. У 1901 годзе назва “Alpina” была зарэгістравана як гандлёвая марка.
Intresting info
гэты гадзіннік некалі быў набыты ў краме “Раскоша” (г. Гродна, вул. Кірава, 8). Па словах супрацоўнікаў крамы “Раскоша”, уладальнік атрымаў гэты гадзіннік у якасці трафея, напрыканцы Вялікай Айчыннай вайны, як удзельнік баявых дзеянняў і пераможца.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |