Name |
Шчыпцы для цукру |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХІХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Шчыпцы для цукру зроблены з белага металу, які дэкараваны гравіроўкамі. Шчыпцы маюць U–абразную форму, канцы каторых нагадваюць птушыныя кіпцюры. Да дваццатых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя яны набылі стандартны выгляд і параметры, вырабляліся, як правіла, з срэбра. Майстры срэбных спраў выразна разумелі сваю задачу і стваралі шчыпцы з дзіўнымі формамі і элементамі дэкору. Вонкавая паверхня такіх вырабаў ператваралася ў жалуды, кошыкі з ружамі, ракавіны, прымала разнастайныя вычварныя формы. Кожны такі прадмет — гэта твор ювелірнага мастацтва, створаны для арыстакратычнага грамадства, дзе прытрымліваліся пэўных манераў і правілаў паводзін. На шчыпцах з унутранага боку стаіць кляймо “EPNS”, якое азначае, што выраб зроблены пры дапамозе гальванапакрыцця. Ініцыятарам такога спосаба была фірма ў Велікабрытаніі. Такім спосабам у XIX стагоддзі выраблялі мноства прадметаў, неабходных для хатняй гаспадаркі і ўпрыгожання інтэр’еру.
Intresting info
да першай паловы ХІХ стагоддзя да стала цукар падаваўся ў выглядзе кавалачкаў, напілаваных ці адколатых ад так званай цукровай галавы. Ужываць гарбату або каву ў гэты час маглі толькі людзі досыць багатыя, якія займалі ў грамадстве пэўнае становішча, а значыць, павінны былі строга выконваць правілы этыкета. Зразумела, што такія ўмоўнасці не маглі дазволіць браць цукар рукамі дзяржаўным мужам, а ўжо тым больш далікатным маркізам і графіням. Тады паўстала неабходнасць у адмысловым прыстасаванні, якое б дазваляла прыстойна выконваць правілы этыкета. І тут на дапамогу свецкім персонам “прыйшлі” шчыпцы.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |