Name |
Шырма дзвюхстворкавая |
Author |
Ступень А. |
Year of establishment |
ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Гродна |
Description
Шырма, паводле тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, — пакаёвая складная перасоўная перагародка з рамаў-створак, абцягнутых тканінай, паперай. Два асноўныя прызначэнні шырмаў — прадухіліць ад скразнякоў і ахоўваць ад гарачыні. Шырмы плялі з пруткоў ці рабілі з дрэва, пакрывалі дарагімі матэрыяламі. Шырма стала важнай часткай мэблі, яе высока цанілі за дэкаратыўныя якасці. Яна ўпрыгожвала інтэр’ер пакояў, таму папулярнасцю карысталася і ў канцы XIX стагоддзя. Моднымі былі шырмы, пакрытыя распісанай скурай, багатымі тканінамі ці вышыўкай. У мемарыяльным пакоі, прысвечаным маці Максіма Багдановіча Марыі Апанасаўне, прадстаўлена дзвюхстворкавая шырма. Драўляны каркас абцягнуты палатном, якое распісана прыгожымі кветкамі, прычым, з аднаго боку — сланечнікі, а з другога — васількі.
Intresting info
існуе некалькі версій паходжання шырмы. Хтосьці лічыць, што яе радзіма — старажытны Кітай, а камусьці здаецца, што шырму ўпершыню выкарыстоўвалі пазней, і ўжо ў Індыі. У японскіх і кітайскіх дамах шырма здаўна была вельмі распаўсюджана. Там яна выконвала ролю перасоўных сцен, дзяліла прастору незанятага мэбляй дома на асобныя жылыя зоны, засцерагала ад скразнякоў. Эканамічны ўзлёт Францыі ў гады праўлення Людовіка XV прывіў арыстакратыі цягу да раскошы, камфорту, любоў да вытанчанай, багата аздобленай мэблі. Выгнутыя спінкі, ножкі, багатыя завітушкі і ракавіны —усё гэта пакрыта пазалотай і лакам. Невыпадкова, менавіта ў гэтую эпоху ўзнікае мода на ўсё кітайскае. У інтэр’ерах дамоў з’яўляюцца перасоўныя шырмы. На пачатку XX стагоддзя мадэрн пакінуў шырму ў інтэр’еры, але некалькі змяніў яе абрысы. У яе абліччы стала менш вычварнасці і залішняга дэкору. Рамы рабіліся з высакародных парод дрэва з расліннымі выгібамі, не патрабавалі дадатковых упрыгожанняў, прыгажосць была ў самой фактуры і малюнку драўніны. А палатно ў раме па-ранейшаму было з тканіны, часцей з шоўку, мелі тонкую вышыўку каляровым шоўкам. З'явіліся і шкляныя шырмы-вітражы. На старадаўніх шырмах нярэдка можна было сустрэць малюнкі драконаў, жураўлёў, кветак, пейзажаў, знакамітых людзей і грацыёзных жывёл, нават прачытаць вытанчаныя вершы ці думкі вялікіх тагачасных філосафаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |