Name |
Чайнік |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
У мемарыяльным пакоі, прысвечаным Марыі Апанасаўне, маці Максіма Багдановіча, якая, дарэчы, збірала лекавыя расліны для заварвання гарбаты, таксама прадстаўлены заварачны чайнік з няздымнай накрыўкай, зроблены ў канцы XIX стагоддзя ў Заходняй Еўропе. Чайнік акруглай формы, з прыгожай гравіроўкай, верх зроблены ў выглядзе хвалістага ажурнага круга, што на першы погляд можна паблытаць з няздымнай накрыўкай маленькага памера, з выявамі кветак.
Intresting info
першыя еўрапейскія чайнікі былі дастаткова няўдалымі: цяжкімі і нязручнымі, з керамікі даволі грубага выраба. Яны не ішлі ні ў якое параўнанне з вытанчанымі вырабамі кітайскіх майстроў. На пачатку XVIII стагоддзя нямецкія, а затым і англійскія майстры навучыліся вырабляць фарфор, які па якасці не саступаў кітайскаму. Пазней, у Еўропе, з'явіўся чайны посуд з метала. Вытанчаныя сталовыя прыборы з срэбра былі сімвалам высокага сацыяльнага статуса. Узнікла мода на чайныя сервізы. Цікава і тое, што чайнік у гэтых сервізах не меў пастаяннай формы, першапачаткова шарападобны на нейкі час стаў прастакутным, а затым авальным. Натуральным недахопам срэбных чайнікаў было празмернае награванне, у тым ліку і ручкі, што адбівалася на гусце гарбаты. Адначасова з'явіліся алавяныя чайнікі як больш танны варыянт для тых, хто не мог дазволіць сабе дарагія сярэбраныя.У канцы XVIII стагоддзя чайнік набыў усе тыя рысы, якія захоўвае і сёння.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |