ў 1853 годзе нязвыклыя для вуха трэлі, якія раздаліся ў адной з кватэр французскага горада Руана, апавясцілі суседзяў пра тое, што тэхнік Міро зрабіў, можа быць, і не вельмі буйное, але, бясспрэчна, надзвычай патрэбнае вынаходства — электрычны дзвярны званок. Пачынаюць з’яўляцца электрычныя званочкі і тырольскія званкі, па якіх малаточак б'е звонку. Кнопка падабалася далёка не ўсім, таму званкі, па жаданні ўладальнікаў, замяняліся на іншае прыстасаванне. Але хутка высвятляецца: кнопкі ўсё ж зручней. І не толькі ў дзвярах. Кнопкі ў мудрагелістых футаралах, для выкліку прыслугі, падвешваюць да лямпаў над абедзенным сталом, уразаюць у падлогу, каб непрыкметна падаць сігнал нагой, калі акажацца, не дай бог, што зайшоў злодзей ці проста непажаданы наведвальнік. З'яўляюцца званкі на ўсялякі густ. Адны аддаюць перавагу такім, малаточак якіх ўдарае па металічнаму кубку толькі раз і змаўкае. Іншыя ж, наадварот, націснуўшы кнопку, выклікаюць перазвон. Яго не спыніць, пакуль не пацягнеш за вяровачку, якая звісае з самога званка, і тут ужо самы няспрытны слуга воляй-няволяй паспрабуе хутчэй з’явіцца на кліч.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |