Name |
Кніга “Збор твораў графа Л. М. Талстога”. Частка першая |
Author |
Талстой Л. М. |
Year of establishment |
1897 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Масква |
Description
Кніга ў цвёрдай вокладцы, верхняя і ніжняя крышкі пераплёту цёмнага колеру. Форзац абклеены звычайнай паперай. Тытульны аркуш без пагінацыі. На тытульным аркушы назва кнігі: “СОЧИНЕНІЯ / ГРАФА / Л. Н. ТОЛСТОГО. / ЧАСТЬ ПЕРВАЯ / ДЪТСТВО, ОТРОЧЕСТВО И ЮНОСТЬ. / ИЗДАНІЕ ДЕСЯТОЕ. / МОСКВА. / Типо-литографія Высочайше утвержден. Товариш. И. Н. Кушнеревъ и К, Пименовская улица, собственный домъ. / 1897.”. Талстой Леў Мікалаевіч (1828-1910 г.), рускі пісьменнік, граф. Ганаровы акадэмік Пецярбургскай АН (з 1900 г.). Праз усю яго творчасць прасочваюцца пакутлівыя пошукі сэнсу жыцця, маральнага ідэалу, агульных заканамернасцей быцця.
Intresting info
аповесць “Дзяцінства” прынесла Л. М. Талстому знакамітасць і папулярнасць, а пачыналася ўсё так: у ліпені 1852 года першы свой твор, цалкам напісаны, (аповесць “Дзяцінства”) Л. М. Талстой даслаў Някрасаву у часопіс “Сучаснік”. Рэдактар (Някрасаў) высока ацаніў талент аўтара-пачынальніка, адзначыў годнасць яго твора , прастату і рэчаіснасць зместу. Аповесць была надрукавана ў вераснёўскім нумары часопіса. Так у Расійскай імперыі з’явіўся новый выдатны пісьменнік, не вучань, а сапраўдны майстар слова. Цікавым з’яўляецца яшчэ і тое, што кніга, якая сёння захоўваецца ў ДУК “Гродзенскі музей Максіма Багдановіча”, была выдадзена пры жыцці аўтара.
Available on exposure |
так |
Collection |
Кабінет бацькі |