Name |
Паштоўка. Гродна. Мураўёўская вуліца |
Author |
Выдавецтва |
Year of establishment |
1991 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г Мінск |
Description
Паштоўка з чорна-белай паперы, адзінарная. На паштоўцы выява забудоў і дарогі, па якой крочаць людзі. Фота аўтара, з архіва Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі. На пярэднім баку надпіс: “ГРОДНА- GRODNO. Муравьевская улица”. На адвароце: “Мураўёўская вуліца / Так выглядала сучасная вуліца Ажэшкі ў пачатку мінулага стагоддзя”.
Intresting info
Мураўёўская вуліца размешчана ў цэнтры горада. Раней мела назвы: Раскоша, Садовая, сёння — вул. Элізы Ажэшкі. З’явілася вуліца ў 1760-80-я гады, як адна з вуліц Гарадніцы, дзе былі пабудаваны першыя на Беларусі тыповыя жылыя будынкі для наёмных рабочых гарадзенскіх каралеўскіх мануфактур (сёння збярогся адзін з іх, што знаходзіцца па адрасе: вуліца Ажэшкі, 37), медыцынская школа, корчмы. Да вуліцы прымыкаў Палац Тызенгаўза (не захаваўся) і Батанічны сад. Пасля пракладкі ў 1862 годзе чыгункі Санкт-Пецярбург-Варшава вуліца звязвала вакзал з цэнтрам горада і стала адной з важнейшых гарадскіх магістраляў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |