Name |
Ікона |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |
Place of establishment |
не устаноўлена |
Description
Абраз Маці Божай Уладзімірскай напісаны на суцэльнай дошцы, рама цёмнага колеру, абраз абведзены палоскай залатога і чырвонага колеру. Німб Мадонны выступае над імітаванай рамай. Абраз Багародзіццы, якая пяшчотліва туліць Дзіця да Сябе, падкрэсліваецца мацярынства Дзевы Марыі і чалавечая прырода Ісуса Хрыста. Істотнай асаблівасцю іконы таксама з’яўляецца таксама погляд Багародзіцы. Яна не глядзіць на чалавека, які знаходзіцца перад іконай, а яе позірк праходзіць скрозь яго.
Intresting info
па паданні абраз упершыню быў напісаны яшчэ пры жыцці Найсвяцейшай Панны евангелістам Лукой на дошцы таго стала, за якім трапезнічалі Ісус Хрыстос, Марыя і Іосіф Абручнік. Калі апостал прынёс гэты абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, яна сказала: “Мілата Народжанага ад Мяне і Мая з абразам гэтым ды будзе!”. Абраз Маці Божай Уладзімерскай часта можна ўбачыць у беларускіх цэрквах, а таксама дамах, паколькі была наладжана масавая вытворчасць па вырабе такіх ікон. Марыя Апанасаўна Мякота магла мець такі абраз, бо была ўнучкай праваслаўнага святара.
Available on exposure |
так |
Collection |
Пакой маці |