Name |
Падсвечнік |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
У сям’і Багдановічаў у канцы 19 пачатку 20 стагоддзя, напэўна, быў не адзін падсвечнік, таму ў нашай экспазіцыі можна знайсці падсвечнікі розных памераў і розных колераў. Напрыклад, у мемарыяльным пакоі для дзяцей мы можам звярнуць увагу на падсвечнік канца 19 стагоддзя, зроблены з жоўтага металу, на падстаўцы квадратнай формы, з прыгожай фігурнай ножкай.
Intresting info
Першыя падсвечнікі — паглыбленні ў каменных глыбах і невялікіх каменьчыках — з'явіліся ў цёмных пячорах, калі вогнішчы замянілі першыя свечкі з жывёльнага тлушчу. У сярэднія вякі падсвечнікі амаль зніклі з ужытку, застаўшыся хіба што ў цэрквах і ў палацах. Просты люд аддаваў перавагу больш практычным прадметам: свечкі ставілі ў керамічныя каганцы. Ранніх падсвечнікаў захавалася вельмі мала, так як падчас войнаў іх пераплаўлялі на манеты.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |