Name |
Лямпа газавая |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Магілёў |
Description
Керасінавая лямпа фактычна ўся шкляная, за выключэннем металічнай гарэлкі. Зверху глядзіцца масіўна, але на самой справе даволі лёгкая за кошт таго, што не мае дна.
Падстаўка па форме нагадвае шматкутнік, але бакі мае не вострыя, а рэльефныя. Ножка падзелена на дзве часткі: шырэйшую і вузейшую. Першая ўпрыгожана кружочкамі і прамавугольнікамі, якія чаргуюцца. Другая мае выгляд калонны з вертыкальнымі выступамі, пілястрамі.
Ёмкасць для керасіну таксама аздоблена: уздоўж падзелена на сектара і нагадвае разлучаны апельсін. На металічнай ручцы, якая закручвае кнот выціснуты надпіс: “МАГІЛЁЎ”.
Шкляны корпус зроблены ў к. 20 стагоддзя.
Intresting info
Датай вынаходкі газавай лямпы лічыцца 1853, але першыя такія свяцільні з'явіліся на Усходзе яшчэ ў IX стагоддзі. Чарцяжы падобнага прылады засталіся нам і пасля Леанарда да Вінчы. Вялікі вынаходнік дадаў да металічнай ёмістасці з палівам і фільтру шкляны каўпак, які абараняў агонь ад ветру.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |