Name |
Кніга “Поўны збор твораў” |
Author |
Ганчароў І. А. |
Year of establishment |
1899 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Кніга І. А. Ганчарова “Поўны збор твораў” у 12 тамах, том першы. Ганчароў Іван Аляксандравіч у рускай і суветнай літаратуры вядомы як майстр рэалістычнай прозы.
Выданне ў цвёрдым пераплёце, вокладка цёмнага колеру, на карашку залатое цісненне, якое амаль усё сцерлася, уключае 242 старонкі, на франтыспісе выява аўтара, затым ідзе старонка, дзе прадстаўлены аўтограф пісьменніка. Кніга складаецца з наступных частак: біяграфічны нарыс, напісаны С. Венгеровым.
На тытульным аркушы надпіс: “Полное собраніе / сочиненій / И. А. Гончарова / въ 12 томахъю. / томъ первый. / Съ портретомъ автора, гравированнымъ академикомъ / И. П. Пожалостинымъ, и факсимиле. / Приложеніе къ журналу “Нива” на 1899 г. / С.-Петербургъ. / Изданіе А. Ф. Маркса. / 1899”.
Intresting info
кніга з’яўлялася дадаткам да часопіса “Ніва” (гэта нават пазначана на тытульным аркушы). А тлумачыцца усё вельмі проста: Адольф Фёдаравіч Маркс у 1870 годзе заснаваў першы ў Расіі ілюстраваны штотыднёвы часопіс “Ніва”. А з 1894 года да часопіса сталі дадавацца зборы твораў, што выходзілі бясплатна. Выдавец друкаваў першым чынам творы аўтараў, якія памерлі не менш як 50 год назад, бо не трэба было плаціць ім ганарары. Але ў хуткім часе фінансавае становішча выдаўца палепшылася і дзякуючы яго выдавецтву былі надрукаваны кнігі многіх класікаў рускай літаратуры.
Available on exposure |
так |
Collection |
Дзіцячы пакой |