Name |
Фотаздымак |
Author |
Шапран С. |
Year of establishment |
2003 г. |
Place of establishment |
Беларусь, г. Мінск |
Description
Фотаздымак з выявай Васіля Быкава (1924-2003 г.) знакаміты беларускі пісьменнік, які некаторы час жыў і працаваў у Гродне.
Фатаграфаваў Сяргей Шапран. Фотаздымак каляровы, на якім Васіль Уладзіміравіч Быкаў у сталым узросце, у акулярах. На адваротным баку надпіс: “29 мая 2003 г. Минск / Возле офиса Белорусского / пен-центра / Фото С. Шапрана”.
Сяргей Шапран нарадзіўся ў Рызе. У 1992 г. закончыў філфак БДУ. Працаваў у папулярнай у савецкі час латышскай газеце “Савецкая моладзь” і іншых газетах. З’яўляецца аўтарам кнігі "Дажыць да зялёнай травы… Ліставанне і аўтографы Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна (1960 — 2003)”, “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў: гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”. Каментары Сяргея Шапрана ўключаны ў Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14 тамах .
Intresting info
Васіль Быкаў любіў фатаграфаваць і быў добрым фатографам, здымаў не толькі прыроду родных мясцін і блізкіх людзей, а і калег-літаратараў. Адна з лепшых яго работ – партрэт Салжэніцына, дзе Аляксандр Ісаявіч разам з Алесем Адамовічам, які зроблены ў 1967 годзе ў Маскве. Калі Салжэніцын атрымаў здымкі, то напісаў В. Быкаву: "Спасибо за карточки. Они очень хороши. Очевидно, вы владеете самоограничением, наиболее трудным для начинающего фотографа: отбрасывать 35 плохих или средних негативов и печатать только 36-й хороший".
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |