Name |
Першы беларускі календар газеты "Нашае Нівы" |
Author |
друкарня Марціна Кухты |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Значным было выданне “Нашай Нівы”, выдаўцы якой пачалі выдаваць з 1910 года “Беларускі каляндар” у друкарні Марціна Кухты ў Вільні, што карыстаўся вялікай папулярнасцю. Усяго было выдадзена сем календароў, у якіх была пададзена цікавая і карысная інфармацыя аб надвор’і, аб гандлі і кірмашах на Беларусі, таксама даваліся каштоўныя парады. Не абмінулі ўвагай і творы беларускіх аўтараў, што былі надрукаваны ў календары ў раздзеле “З роднай Нівы”.
Выдаваўся каляндар кніжкамі па 8-120 старонак, кірыліцай і лацінкай.
Intresting info
ўсім гадавым і паўгадавым падпісчыкам рэдакцыя абяцала “бязвыплатны прыдатак” беларускі каляндар на 1912 год.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |