Name |
Фотаздымак |
Author |
Садоўскі І. І.,Казлоўскі Л. М. |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш.
Адзін з самых знакамітых гродзенскіх фотамайстроў Іван Іванавіч Казлоўскі заснаваў атэлье 29 лютага на вул. Купецкай. Працаваў разам з Люцыянам Казлоўскім (лідскі дваранін, які вучыўся фотамайстэрству ў І. І. Садоўскага, затым Л. Казлоўскі атрымаў дазвол губернскага ўрада на адкрыццё асабістай майстэрні ў Беластоку, але гэтыя планы не здзейсніліся).
З 1871 года і да канца 1890 гадоў І. Садоўскі працаваў разам са сваім кампаньёнам і вучнем — Л. Казлоўскім.
Менавіта тут быў зроблены гэты фотаздымак. Фотаздымак наклеены на кардон светла-шэрага колеру, а ўнізе, пад фотаздымкам, на французскай мове пазначаны імёны ўладальнікаў фотамайстэрні: Садоўскі-Казлоўскі, Гродна. Фон фотаздымка цёмнага колеру.
Выява прадстаўлена ў форме авала. Прыгожы малады мужчына з зачосанымі на бакавы прабор валасамі, з пранізлівым позіркам глядзіць удалячынь.
Intresting info
Кашулі ў гэты перыяд мелі гладкі перад і моцна накрухмалены каўнер і манжэты. Да параднага касцюма падыходзілі толькі кашулі з адзінарным стаячым каўняром і двайнымі манжэтамі, якія зашпільваліся каштоўнымі запінкамі. На фотаздымку прадстаўлены малады мужчына, які апрануты ў белую кашулю з накрухмаленым каўнерам.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |