Name |
Фотаздымак |
Author |
Карасік З. Я. |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш.
Зэльман Якаўлевіч Карасік – вядомы фотамайстар Гродна, гомельскі мяшчанін. У 1886 годзе адчыніў фотаатэлье ў Гродна на вуліцы Саборнай (Савецкая), пазней на вуліцы Калажынскай (Калючынская) і на вуліцы Іваноўскай (Тэльмана). Губернскае праўленне выдала З. Карасіку спецыяльны дазвол на распаўсюджанне фатаграфічных відаў Гродна.
У аднаго з самых вядомых фотамастакоў Гродна быў зроблены гэты фотаздымак, на якім выява хлопчыка ў поўны рост, які трымае ў руцэ кнігу.
Intresting info
каб атрымаўся ўдалы фотаадбітак, у тыя часы прыходзілася гадзінамі пазіраваць перад фотаапаратам. Таму людзі на фатаграфіях звычайна абапіраюцца на што-небудзь. Здзіўляе майстэрства фатографаў, што прыдумвалі такі фотакадр, які можна параўнаць з карцінай.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |