Name |
Фотаздымак |
Author |
Карасік З. Я. |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
гісторыя гродзенскай фатаграфіі пачынаецца з 1860-ых гадоў, калі былі адчынены першыя атэлье або фатаграфічныя майстэрні І. Штумана, Е. Менцэля, І. Доўнар-Запольскага. Аднымі з самых вядомых гродзенскіх фатографаў былі І. Садоўскі, З. Карасік, Л. Гельгар, якія атрымалі ўзнагароды за ўдзел у міжнародных выставах. Фотасправа для многіх стала сямейным заняткам. Так, у Гродне, працавалі майстэрні дынастый Карасікаў, Гельгараў, Салавейчыкаў і інш.
Зэльман Якаўлевіч Карасік – вядомы фотамайстар Гродна, гомельскі мяшчанін. У 1886 годзе адчыніў фотаатэлье ў Гродна на вуліцы Саборнай (Савецкая), пазней на вуліцы Калажынскай (Калючынская) і на вуліцы Іваноўскай (Тэльмана). Губернскае праўленне выдала З. Карасіку спецыяльны дазвол на распаўсюджанне фатаграфічных відаў Гродна.
Менавіта тут быў зроблены гэты фотаздымак. Фотаздымак наклеены на кардон светла-шэрага колеру, а ўнізе, пад фотаздымкам, пазначана прозвішча ўладальніка фотамайстэрні: “Z. KARASIK / GRODNA ”.
На фотаздымку прадстаўлена пагрудная выява мужчыны, што апрануты ў прыгожы касцюм.
На адваротным баку надпіс, з якога мы даведваемся, што гэты мужчына (Сажын Філіп Карнілавіч) працаваў настаўнікам.
Intresting info
Зэльман Карасік у 1903 годзе быў абвешчаны ганаровым грамадзянінам Гродна.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |