Name |
Фотаздымак |
Author |
Міранскі Г. А. |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Мінск |
Description
Герш Абам Міранскі зрабіў гэты фотаздымак, на якім выява дзвюх дзяўчынак і жанчыны. Дзяўчынкі стаяць на лаўцы, апранутыя ў падобныя сукенкі, а побач стаіць жанчына. Магчыма, фотаздымак быў зроблены ў 1920-ыя годы, аб гэтым сведчыць адзенне прадстаўленых асоб. Сукенкі (у гэты перыяд) набылі просты кашульны крой. Функцыянальная прастата адзення, адсутнасць дэталяў аздаблення - характэрныя рысы касцюма гэтага перыяду.
Intresting info
Рыгор Міранскі цікавіўся не толькі фатаграфіяй, а і пажарнай службай. У пачатку 20 стагоддзя служба ў пажарных вайсках лічылася ганаровай і не аплочвалася.
У 1904 годзе ў Ліёне работы Рыгора Міранскага былі адзначаны срэбным медалём. Але не партрэтныя і пейзажныя здымкі сталі найбольш папулярныя, а тыя, дзе Рыгор Міранскі праявіў сябе як фотарэпарцёр. Захавалася некалькі здымкаў на вогненую тэматыку.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |