Name |
Кніга "Смык беларускі" |
Author |
Багушэвіч Ф. |
Year of establishment |
1908 г. |
Place of establishment |
Расійская імперыя, г. Санкт-Пецярбург |
Description
Нарадзіўся Францішак Багушэвіч у сям’і дробнага шляхціца ў фальварку Свіраны Віленскай губерні. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, затым паглыбляў веды ў Пецярбургксім універсітэце, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1868 годзе скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. У Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”, у Познані – “Смык беларускі” (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Францішак Багушэвіч пісаў свае творы лацінкай. Яго творы абуджаюць да нацыянальнай самасвядомасці. Сёння ён лічыцца як адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Intresting info
Францішка Багушэвіча называлі “мужыцкім адвакатам”.
У Вільні Францішак Багушэвіч працаваў адвакатам у акруговым судзе. Творца ў першую чаргу звяртаўся да спраў сялянаў і гарадскіх беднякоў, таму яго празвалі “мужыцкім адвакатам”. Яго паважалі за тое, што ён заўсёды размаўляў па-беларуску.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |