Name |
Кніга “Дудка беларуская” |
Author |
Багушэвіч Ф. |
Year of establishment |
1921 г. |
Place of establishment |
г. Вільня |
Description
Нарадзіўся Францішак Багушэвіч у сям’і дробнага шляхціца ў фальварку Свіраны Віленскай губерні. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай гімназіі, затым паглыбляў веды ў Пецярбургксім універсітэце, аднак праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У 1868 годзе скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. У Кракаве пад псеўданімам Мацей Бурачок выйшаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”, у Познані – “Смык беларускі” (пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава). Францішак Багушэвіч пісаў свае творы лацінкай. Яго творы абуджаюць да нацыянальнай самасвядомасці. Сёння ён лічыцца як адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Intresting info
Зыгмунт Нагродскі (сябар Францішка Багушэвіча) меў краму сельскагаспадарчых прылад у Вільні і надзяляў сваіх пакупнікоў “Дудкай беларускай”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |