| Name |
Газета "Наша ніва" |
| Author |
друкарня Марціна Кухты |
| Year of establishment |
1906 г. |
| Place of establishment |
г. Вільня |
Description
«Наша Ніва» – гэта штотыднёвая легальная грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета. Па сваёй універсальнасці «Нашу Ніву» можна параўнаць з энцыклапедыяй, таму што яна з’яўляецца каштоўным набыткам не толькі для філолагаў, але і для эканамістаў, сацыёлагаў і гісторыкаў. Заснавальнікамі газеты былі браты Антон і Іван Луцкевічы і Аляксандр Уласаў. «Наша Ніва» выдавалася ў Вільні да жніўня 1915 года (спачатку кірыліцай і лацінкай, а з кастрычніка 1912 года – толькі кірыліцай). У розны час рэдактарамі-выдаўцамі былі С. Вольскі, А. Уласаў, Я. Купала. За першыя тры гады тут было надрукавана болей за дзевяцьсот допісаў з 490 мястэчак і вёсак. Газета мела падпісчыкаў не толькі ў розных кутках Беларусі, але і па ўсёй імперыі. Яна ішла ў Прагу, Львоў, Парыж, у ЗША.
Intresting info
Максім Багдановіч дэбютаваў у “Нашай Ніве” алегарычным апавяданнем “Музыка”.
| Available on exposure |
так |
| Collection |
Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў кан. ХІХ-пач. ХХ стст. |