Name |
Дзяржаўны крэдытны білет “Адзін рубль” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1898 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Дзяржаўны крэдытны білет “Адзін рубль”, зроблены на паперы жоўта-карычневага колеру. Запісы зроблены фіялетавым колерам. Зверху, уздоўж банкнота надпіс: “ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КРЕДИТНЫЙ БИЛЕТЪ”. Пад надпісам, з левага боку банкнота, намаляваны герб (двухгаловы арол з каронаю), над гербам напісаны нумар НА – 56. Пад гэтымі запісамі, унізе банкнота, напісаны год “1898” (у прамавугольнай рамачцы). На адваротным баку банкнота, пасярэдзіне, у коле намаляваны герб (двухгаловы арол з каронаю); з левага боку банкнота намалявана лічба “1”. З правага боку банкнота ў рамачцы наступныя запісы: “1. Размѣнъ государственныхъ кредитныхъ билетовъ на золотую монету обезпечивается всѣмъ достояніемъ государства. 2. Государственные кредитные билеты имѣютъ хожденіе во всей имперіи наравнѣ съ золотою монетою. 3. За поддѣлку кредитныхъ билетовъ виновные подвергаются лишенію всѣхъ и ссылкѣ въ каторжную работу”.
Intresting info
Дзяржаўныя крэдытныя білеты маюць хаджэнне па ўсёй Імперыі нароўні з залатымі манетамі.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |